Сонца зноу за лес садзiцца...

Юрий Боровицкий
***
Сонца зноў за лес садзіцца.
Над маёю хатай – цень.
На хвіліну азарыцца
За суседняй – гэты дзень.

Нехта выйшаў, плюшчыць вочы:
Лес святлом гарыць наскрозь.
Караед там дрэвы точыць.
Точыць сэрца сум бяроз.

Сонца зноў за лес садзіцца.
Сонца ведае, дзе брод.
Спадзяюся, што прысніцца
Сонца новага ўзыход.

19. 03. 2018 г.