Йона Волах. Тфилин

Максим Троянович
прыйдзі да мяне
не дай мне рабіць самой
скончы  для мяне ўсё
што толькі рабіць пачну
зрабі замест мяне
я ўкладу тфілін
буду маліцца я
і ты ўскладзі тфілін
зрабі дзеля мяне
ў рукі мае ўкладзі
ім пагуляй у мне
далікатна па мне вадзі
вытры яго аб мяне
ў кожнае месца ўвайдзі
пачуцці мае ўзбудзі
дай мне страціць прытомнасць
увядзі яго паміж ног
сцягна мае звяжы
каб я скончыць змагла
зноў гуляй у мне
рукі і ногі мае
звяжы ім паміж сабой
усё чаго не жадаю
зрабі ж ты са мной
перавярні на жывот
у рот мой укладзі тфілін
будзь добры прыслаб стырны
мацней закелзай мяне
скачы на мне што духу
галаву мне задзяры
каб вырваўся болі крык
а ты нацешыўся ім
а пасля яго вазьму
на цела тваё ўскладу
з мэтай якую схаваць
не зможа мой твар
пра што за жорсткасць на ім
ім цела тваё абатру
павольна-павольна я
да шыі тваёй падбяруся
і закручу вакол
у некалькі шчыльных пластоў
гэта з аднаго боку
а доўгі другі канец
я ўчаплю за крук
ці завошта-тое яшчэ
трывалае што знайду
і буду цягнуць цягнуць
пакуль з цябе душа
не выйдзе з цела прэч
і я цябе задушу
тфілінам  напэўна
і працяг - на сцэне  я адна
і публіка ўзрушана

  Перевод на белорусский язык