Маё каханьне...

Татьяна Борисова 11
Маё каханьне-
подых мой,
мая надзея
і сьвятло.
Хто не адчуе
гэты боль?
Не пакаштуе
яго хто?
Вядома што,-
мы на зямлі,
але ж на ёй
жыць і канаць.
За што,за што
так праклялі:
тугой пакутаваць-
кахаць?!
Кахаць адзінага
яго,
кахаць і марыць,
варажыць,
каб не дай Божа
так было:
яго няма,
а табе жыць!
Не!Гэта будзе
не жыцьцё!
Калі ўжо так,-
то разам з ім!
Яго быцьцё-
маё быцьцё.
І непадзельны
лёс адзін!