Плакала хмарачка

Ковальчук Тамара Васильевна
Плакала хмарачка з самага ранку,
Горкія слёзы ліла,
Доўга вісела над дворыкам, ганкам,
Мокрыя косы пляла.

Ветрык штурхаў яе ў бокі сівыя,
Ціха, блазнюк, казытаў,
З жарам у вочкі глядзеў маладыя,
Лётаў вакол, рагатаў.

Гойдаў яе на руках з асалодай,
Песні ад шчасця спяваў,
Хмарачкай любай, адзінай валодаў,
Кроплі дажджу смакаваў.

Вёў з ёй размову сваю закахана,
Зваў над зямлёй палятаць...
Хмарка ліла свае слёзы аддана,
Марыла воблакам стаць.

                22.03.2018 г.