Рэдкiм пухам лебядзiным...

Юрий Боровицкий
***
Рэдкім пухам лебядзіным –
Снег над ранішняй зарой.
“Хто, як Бог?” – Анёл Айчыны.
Пёры чысціць над зямлёй.

Ды ніхто не роўны з Богам.
Хіба што – Ягоны Дух.
І кладзецца на дарогу
Лебядзіны белы пух.

Не кажыце мне няпраўду:
Быццам снег я той прысніў.
То анёл на пераправу
Так спяшае да вясны.

23. 03. 2018 г.