Нарэшце надыйшла вясна...

Илона Рейман-Мурина
Нарэшце надыйшла вясна,
Кусцік бэзу расквітнеў ля дому,
Як жа даўно я тут не была,
Нават забылася роднае слова.

Колькі ж год я не бачыла сад,
Дзе ў дзяцінстве гуляла з сябрамі,
Не паспела... Тыдзень назад
Бязлітасна яго спілавалі.

Штосьці страціла, штосьці знайшла,
Кругаварот жыцця няспынны:
У старане, дзе абпалена была зямля,
Буслы над дрэвамі раскінулі крылы.

Вечар-паўсюль цішыня,
Над ракою праменьчыкі сонца
Граюць у п'есе гэтага дня
І знікаюць у даляглядзе бясконцым.

Водар кветак насыціў паветра,
Дзіўных птушак звіняць галасы,
Адчуваю: вяртанне было не дарэмна,
Не забыць мне тваёй красы.

Пройдуць дні і нават гады,
Але кожную жыцця хвіліну
У маім сэрцы будзеш ты,
Мая вялікая Малая Радзіма.