Паэзiя яе стыхiя...

Юрий Боровицкий
***
Паэзія – яе стыхія.
Яе стыхія – цёплы снег,
Па белых вішнях настальгія,
Ад доўгае зімы пабег.

Яе паэзія – стыхія:
Мяце, гудзе, шуміць яна.
Яна – прадвеснік і месія,
Ці проста  –  ранняя вясна.

23. 03. 2018 г.