Снег iдзе. Маучыць ваколiца...

Юрий Боровицкий
***
Снег ідзе. Маўчыць ваколіца.
Ды дахаты хтось брыдзе.
Мілы край мой нібы вольніца
І для снегу, й  для людзей.

Снег ідзе. Маўчыць ваколіца.
Хтось брыдзе. І ён маўчыць.
Родны край нібыта вольніца.
Дык чаму ж у ім не жыць?

Снег ідзе. Маўчыць ваколіца.
Праз акно гляджу, маўчу...
Снегу тут такая вольніца!
Вось і я такой хачу.

23. 03. 2018 г., 31. 12. 2023 г.