Цуд

Ксения Петрусевич
Пераапрані сябе ў вечар,
Вазьмі запалкі, ствары цуд,
Уключы на небе зоры замест свету,
Здзіві няштучным святлом люд.
Зрабі як быццам у дзяцінстве:
Наставіш вочы у неба ды глядзіш,
І лічыш колькі гэтых зорак,
А потым побач іх ляціш.
Хапаеш у кішэні тыя, што згарэлі,
Каб разагрэць, павесіць каля ложка
І падаць у сны з дзіцячым захапленнем,
Чакаць дзівосных казачных гісторый.

*рубрыка па-беларуску*