Сыпле снегам сакавiк

Валентина Ментуз
Сыпле снегам сакавік -
ён да гэтага прывык,
была ў лютым жа вясна,
ды зіме зноў не да сна.

А былі ў лютым лужы,
і цвілі ў снежні ружы...
адрабляе свой прастой
і на поўнач ні нагой.

- Ой, пара давно табе
даць дарогу ўжо вясне!
У адказ, як на духу:
буду шчэ ў красавіку.

- Ці не з'ехала ты з глузду?
Плача бусел: як я буду?
Дзе набрацца яму сіл,
мо назад ляцець на Ніл?

Плачуць качкі, жаўрукі,
Пахаваліся шпакі...
Дразніць снег бялюткі вочы,
Згінь - ніхто цябе не хоча!