Сонца, неба, снег расталы...

Юрий Боровицкий
***
Сонца, неба, снег расталы.
І жыццё, як снег, цячэ.
У цяні той снег, як скалы,
Затрымаецца яшчэ.

І жыццё цячэ снягамі,
Сонцам, небам – дзень за днём.
То ракой, то ручаямі,
То дымамі, то агнём.

То слязамі, то пяшчотай,
Крыўдай на няшчасны лёс,
А то ўпотай – адзінотай
Пад бязмежнасцю нябёс.

Сонца, неба, снег расталы.
І жыццё, як снег, цячэ.
У цяні яно, як скалы,
Затрымаецца яшчэ…

29. 03. 2018 г.