Коцiцца сонца на захад...

Юрий Боровицкий
***
Коціцца сонца на захад,
Лес умывае святлом.
Елак зялёныя лапы
Ззяюць цягучым агнём.

Вучням Хрыстос абмывае
Ногі любоўю сваёй.
Сонечным ззяннем сцякае
Тая любоў над зямлёй.

Елак прасцёртыя лапы
Ззяюць пад сонцам агнём.
Хіліцца сонца на захад,
Поўніцца сэрца святлом.

29. 03. 2018 г.