Малитва

Анастасия Шведко
Я адчуваю дзікі боль,
Душа забілася ў куток,
Прашу паветра хоць глыток
І нават страчваю кантроль.

Малю Цябе, дапамажы,
Прабач за ўсё, калі магчыма.
Гляджу слязлівымі вачыма
На небасхілу віражы…