10, 04, 2018 Рефлексия по случаю 3

Светлая Две Тысячи 10
Шукаю сэнс здаровы нейкі... Хоць крыху, хоць пабачыць вокам з-пад прыкрытых ад адчаю веек...Памацаць ці адчуць, ці проста спрабаваць на смак ці пах, здалёк бы як ці на адлегласці няхай бы ўжо... На ўсё згаджуся...Толькі дзе яго ўзяць... Дарма ніхто не дасць, сама не здолею , змарную, мабыць, не дагледжу немаўлятка... Пакрыўдзіцца дзіцё ... У каторы раз ужо ... І здрысне з Беларусі назаўсёды. У дробязях жыццёвых тоне на Радзіме ...тоне... тоне... тоне...