Прамянi вясновыя

Тереза Магди
Прамянi вясновыя
Саграюць мяжу,
Цягнуць стрыжнi роўныя
ў неба чарамшу,

ў сасняку скрыпучыя
Гаманяць ствалы,
Кропелькi цягучыя
Выступяць смалы.

Мурашы заспаныя
ўсюды папаўзуць,
Свае справы нанава
Хутка распачнуць,


Па сырых праталiнах
Запяюць званкi -
Расцякуцца жвавыя
ўсюды ручайкi,

Цi то цуд нaўкола,
Цi то ў сне плыву -
Белыя анёлы
Скрочылi ў траву