Надыдзе час

Вершы
Надыдзе час, калi аднойчы
Я радасна ўздыхну,
Прачнуся i расплюшчу вочы,
Вiтаючы вясну.
Жыцця мiнулага суценне
Адыдзе ў небыццё,
Узыдуць новыя праменні –
Доўгачаканыя змяненні –
Узбагацяць жыццё.

Там будуць радасныя дзеці
Гарэзнiчаць штодня.
Там будзе мiр, пакуль на свеце
Дзіцячая гульня
Гульнёй навечна застанецца,
Без крыўды і маны.
Хто пераможа: Вася, Пеця? –
Вядома, той, хто чысты сэрцам.
Хай ведаюць яны.

Там будзе  дзень – як быццам свята,
Дзе ўсё, як мае быць:
Не пойдзе брат вайной на брата,
А пойдзе, каб здабыць
Праз незабыўнае застолле
Пад чарку з агурком
Размову аб найлепшай долi.
Няхай не зблытае ніколі
Ён мову з языком.

18.05.2018