Полем, лугам, пералескам...

Юрий Боровицкий
***
Полем, лугам, пералескам
Дожджык травеньскі пайшоў.
Б’е па дахах з лёгкім трэскам
І змывае пыл з лясоў.

Ясны дзень згасіў ён крыху,
Грыву коніку змачыў.
Дождж ідзе сабе паціху
І шавеліць лісце сліў.

Ён карове след заблытаў,
І стаіць яна, як пень.
Сее кроплі дождж, як жыта,
На вясновы цёплы дзень.

22. 05. 2018 г.