Семён Цванг. В ресторане Одесса

Максим Троянович
 http://www.stihi.ru/2013/09/24/6757 

   Загаўкалі саксы.
   Спявалі куфлі сусальна.
   Ногі бландынак
   Стукаюць ча-ча-ча, ча-ча-ча.
   А хлопцы косяцца
   За выразы сукенак нахабна
   Паляць  пальцы свае
   На голых дзявоцкіх плячах.
   
   Грайце, маэстра,
   "Сем сарок" для мілай Лізэты!
   Стройныя ножкі
   Ва ўсю б’юць абцасікі ў лад.
   Ах, дзяўчынкам горача!
   Яны распрануліся дзе-та.
   А хлопчыкам душна
   Ад блізкасці гэтых дзяўчат.
   
   За "траячку" гучыць
   Мясаедоўскай вуліцы песня.
   І хлопец партнёрку
   Цалуе ў круглявасць пляча.
   І млее ад сакса,
   І млее ад сэксу Адэса,
   А стройныя ножкі
   Б’юць ча-ча-ча, ча-ча-ча.

   Перевод на белорусский язык