Лета першы дзень

Николай Карташевич
Зазiрнула сонца праз гушчар яловы,
І за мной пабегла сцежкаю лясной.
Сцежачкаю прыйдзе адмыслова новы
Летні першы дзень, для цябе адной.

Для цябе расквеціць неба фарбай сіняй,
Пазалоту ўскіне на вяршыні  соснаў,
Гоманам птушыным сонны лес абдыме,
І траву палашчыць  раніцою роснай.

Правяду вясну, зноў сустрэну лета,
Васількі да сэрца моцна прытулю.
Ты ў сонцы ўся, ззяюць вочы светам.
Лета першы дзень! Я цябе люблю!