Сiнёуская школа

Станислав Шастак
Сінёўская школа

9-ы і 10-ы клас  Сінёўская давала школа,
За пяць з паловай вёрст якраз
На ровары ды ў летні час
Накручвала шлях хутка кола.
Дырэктарам Бабейка быў
Сын Якава, Іванам звалі
Ён матэматыку любіў.
Іх інтарэсы з Стасем ў тым супалі,
Што Стась любуў рашаць задачы
І чым цяжэй - тым больш аддачы!

Аднойчы быў такі выпадак,
Што толькі Стась рашыў задачу
А клас спісаў і ў прыдачу
Тое змаўчаў і быў парадак.
Ды ў  паралельным класе Б
Ніхто не адшукаў рашэння,
Факт падазроны.  Для сябе
Знайшоў Бабейка факту тлумачэнне.
У Васі Шаліка рашэнне запытаў
І выясніў, што той сам не рашаў.

Затым спытаў яшчэ ён Шэйка Ніну
Але і Ніна доказ поўнасцю не знала
А значыць не сама яе яна рашала.
Застаўся Стась, каб дапісаць карціну.
Да доскі выйшаў ён і выдаў тры рашэнні,
Ды без натугі так. Бабейка позірк кінуў
Паставоў яму 5. І у адно імгненне
Стаў Стась яму амаль што родным сынам.
Траіх дачок, а сына бог не даў,
Сыноў у вучнях Іван Якаўлевіч шукаў.

У клас 10-ы А за класную прыйшла
Яугення Якаўлеўна Баранкова
Прыгожая сказаць - не тое слова
Яна міс-прыгажуня ў БДУ была!
Вяла грамадазнаўства  ды гісторыю,
Тлумачыла і палітычных падзей ход.
Такая юная, што хлопцы некаторыя
У калідоры не пускалі ўпярод.
Бла для класа сябра і дарадца
І родная сястра, можна прызнацца!

У школе быў фізічны кабінет,
Па хіміі і фізіцы вяліся там заняткі,
Пётра Савельевіч там вопытаў пачаткі
Даваў. І як тлумачыць вынікі ўслед.
Хоць прозвішча яго было Пазняк,
Быў крэатыўным дзецям на зьдзіўленне!
Задачы і ў жыцці вучыў рашаць іх так,
Каб радасць перамог прыносіла рашэнне!
Быў па-юнацку непасрэдны, чуць наіўны,
Ды  ў душы агонь насіў неперарыўны.

Каб рух ракетны вучням паясніць,
Патрэба стала вырабіць ракету.
Стась вызваўся рашыць задачу гэту;
Ракету змайстраваць і з класам запусціць.
У ''Юным тэхніку'' знайшоў яе чарцёж
Прыдумаў з паляўнічай гільзы рухавік
Быў самаробны порах, але ўсё ж
Яна ўзляцела ў неба пад шчаслівы крык!
А Пётр Савельевіч сказаў Стасю на гэта:
''Вер, узляціш і ты, як гэтая ракета!''

Цікаўнасць да навук была ў яго натуры,
Але Бог даў яму і памяць нібы воск.
У вершах ён знаходзуў прыгажосць і лоск
І ў ззянні першых рос і ў снегавой віхуры!
Дубы ён маляваў у кужалі туману,
Калі на сенажаць нячутна паўзлі хвалі,
Было дзівосна так вачэй верыць абману,
Што волаты-дубы з глыбінь марскіх паўсталі.
Пісаў ён вершы сам, ды каб жыла карціна,
Што словам маляваў, у тым памог Дубіна!

О, Павал Паўлавіч! Ты выглядаў сурова
Ды сэрца файнае і добрае ты меў,
І калі часам на ляноту і грымеў,
Ты найшчырэй за ўсіх бярог матулі слова!
Прысадзісты, як волаты-дубы,
Ты вершы прачытаўшы Стася,
Сказаў яму:''Замнога барацьбы!
Дай Бог, каб нам пяшчота засталася!
Бо ўсяму жыццё дае каханне!
Пісаць Стасёк - тваё ёсць пакліканне!''

Мой бестурботны, мой дзесяты А!
Ты шчасця востраў у праблемаў моры,
Дзе Купідон ў час ранішняй Аўроры
Паказваў, што любоў ёсць галава!
Мы забывалі кнігі і задачы
У летняй ночы паўпразрыстай белі.
Гублялі мы галовы, бо іначай
Мы без каханых жыць і не хацелі!
Q, Божа Ўсявышні нам вярні
Юнацтва дні, як і кахання дні!

Настаўнікі мае! Майго жыцця аснова!
Вы прагу да навук, як факел запалілі!
І дзе б Вы ні былі, і што б Вы ні рабілі,
Я буду ўдзячны Вам аж да канца зямнога!
Ваш дух суправаджаў усе мае памкненні
На тым шляху, што вёў і праз гады да мэты,
Падзяку Вам прынёс і, ўстаўшы на калені,
Прашу я Вас прыняць на памяць вершык гэты!
Настаўнік мае быць крыштальнаю крыніцай,
Каб дух дзяцей-тварцоў з яе мог бы напіцца!