Семён Цванг. Белая лилия. Рус. Бел

Максим Троянович
   БЕЛАЯ ЛІЛЕЯ
   
   Тонкая, мілая, умелая,
   Млява-ласкавым поглядам.
   Лілея ты мая  белая,
   Ты мая  радасць позняя.
   
   Юнацкасці палкай цяпло
   Аблічча заўважыў бы ў леце,
   Проста цябе  не было
   З намі на гэтай планеце.

   Навальніцы нас не пужалі
   Ў гады ліхалецця падзей,   
   У смяротных баях набліжалі
   Час красавання лілей.
   
   Можа таму толькі ўлетку
   Сустрэча з табой явай мілаю.
   Літасці белая кветка
   След у маім сэрцы пакінула.
   
   Тонкая, мілая, умелая,
   Млява-ласкавым поглядам,
   Лілея ты  мая  белая,
   Ты мая радасць позняя.

     Перевёл Максим Троянович