Виноградова Евленья. как даун вечер-лицедей

Максим Троянович
 http://www.stihi.ru/2018/06/05/4410
 
як даун вечар-акцёр

Як даун, вечар, альбо дзень,
ужо не хавае жаху міны,
калі ад лістоўніцы цень
кладзецца ў гладкія язміны.
 
А мыу гутарцы прыватнай 
разгарачачыся залішне 
пад яблыняю кручкаватай,
І п'ем не чай, а сок ад вішні!
 
І ўсё, як быццам няўзнак,
у прыбраных агародных шатах,
дзе ў кожнай градцы густ і смак,
за агароджай – дуб кашлаты!
 
Нас і пятрушку па віхорах
павек цярэбіць надакучыць
Антонію. За ім Хвядос, во гора  -
траву не  косіць толькі мучыць!

На верхавіну крыж вярнулі, -
вось ад таго і плоданасіць
картоха, грады, грушы-дулі
п'яная балбатня ўсё спросіць...

Ужо пераходзіць на Басе
павольна дружа-авіятар!
Пярэсты Пастарнак у расе,
Падносіць жонцы мак, аматар.

Стальніцы колер бураваты
працёрты кветкамі ад баязліўцаў. 
Пакуль шыпшыннік вінаваты,
З’ядзім яшчэ па адной сліўцы

Не праспявана шчэ Юнона і Авось,
мацюк суцэльны, нібы чаравік.
Няхай прадула ўсіх наскрозь,
для вешалкі прыбіты, цвік...

Не разыходзімся… хоць топак
наш дыялог з зазыўных марак!
Як брод у багне, не да стопак,
вядзе  ці ў пекла, ці да чарак.

Ды лістаўніцы ўсё адно
пра што гудуць тры чалавека,
чыйму сяброўству хутка дно, 
чыйму стагоддзе ўжо ад века.

і  зноў пра ўсё аголена
жывое да жывых малекул!

  Перевод на белорусский язык