Лариса Антоновская. Сумей на мгновенье

Максим Троянович
Сумей на мгновенье меня пережить
 
http://www.stihi.ru/2018/04/30/6322

 Здолей на імгненне мяне перажыць

Усяго на секунды на сотыя долі,
На ветра парыў, што віхурай імчыць, 
На гука - паўтон  паніжэння ў бемолі,
Прашу на імгненне мяне перажыць...

Шкада, не пра нас - лебядзіная пэўнасць,
Не каменем падаць з нябёсаў у спрэс
Часу камусьці адпушчана мернасць,
Другі не памрэ, калі ты не ўваскрэс.

Не  здасца адразу нам неба спраўней,
Як пацерак моташны вобмацак  сплаў...
Я проста адна без цябе, як сумнеў,
Знайсці не змагу да цябе перапраў.

На сціпласць рукі, што нас лашчаць матулі,
Ды хмаркі, што можа  алегра кружыць,
Усяго на адно кукаванне зязюлі,-
Ну што табе варта мяне перажыць?

   Перевод на белорусский язык