Што для матулi трэба стаць труною...

Юрий Боровицкий
***
Што для матулі трэба стаць труною,
Здаецца мне, ты ведала, сасна.
Таму са спачуваннем нада мною
Той восенню шумела ты адна.

Мінула восень, зноў над галавою
Я чуў жалобны плач маёй сасны,
Але не ведаў я, што той зімою
Вам не дажыць абедзвюм да вясны...

Хаджу па лесе, на пянёк саджуся
І слухаю шум сосен залатых,
Вясёлы шум. Яго я не баюся,
Бо так шумяць, каб прывітаць жывых.

14. 06. 2018 г.