Сядзiць пад лiхтаром мой коцiк...

Юрий Боровицкий
***
Сядзіць пад ліхтаром мой коцік,
Пільнуе мышак у траве.
Прыціснуў да яе жывоцік
І вушкі ўзняў на галаве.

Паколькі коцік чыста белы,
Здалёку коціка відаць.
Але ён паляўнічы смелы,
Умее мышак пільнаваць.

15. 06. 2018 г.