Яну Сабескаму

Максим Шеин
Не марнуйся, кароль, не глядзi апантана –
Бо ўжо смерць скасавала ўсе планы ды мары.
I навiс балдахiн над Iльвом Лехiстана,
Быццам цень навальнiчнае хмары.

Нарадзiцца манархам – няхiтрая справа.
Толькi ўсё не па-людску ў той дзiўнай краiне:
Хто са шляхтай дамовiцца – мае i права,
Хто аброць не ўтрымае, той згiне.

У палiтыцы шчырасць - нiбыта аковы,
Але ты быў Еўропе – нябесная манна,
Бо нi шах персiян, нi Людовiк чарговы
Не ўратуюць яе ад асмана.

Выпраўляла Радзiма асiлка старога
На вайну, што не вытрымаць i маладому,
Ты ж лiстамi для любай Марысi дарогу
Пракладаў ад намёту да дому.

Як супруга, што верным сям'i застаецца
Прыжыццёва прыводзiлi ў прыклад цябе нам.
Ды чакаць, што адкажуць такiм жа шляхецтвам –
Бессэнсоўна, як бiцца за Вену.

Хоць у спадчыну даць ты карону не здолеў,
Атрымаеш ад вечнасцi узнагароду,
Бо прыгод у цябе, як i славы, i болю,
Дастаткова для цэлага роду.