Ужо дауно спяваюць птушкi...

Юрий Боровицкий
***
Ужо даўно спяваюць птушкі.
Прачнуліся. А я – не спаў.
Ці хто урок мо на падушку,
Ці, можа, на мяне наслаў?

Спявае раніца бясконца.
У думках я над ёй лячу,
Гляджу на сонца у аконца
І спаць пад гэты спеў хачу.

Спяваюць птушкі. Спее ранне.
Спякотны сёння будзе дзень.
Бяссонне – у грахах прызнанне,
Пражытага – адбітак, цень.

21. 06. 2018 г.