Куст калiны сухавей калыша...

Юрий Боровицкий
***
Куст каліны сухавей калыша,
Певень закрычаў, – гарэза, зух!
Дыхае сухім паветрам ціша,
І разносіць тапаліны пух.

Куст каліны сухавей калыша,
І гайдае вішню сухавей.
Дыхае спякотным ветрам ціша,
Не спявае сёння салавей.

Куст каліны сухавей калыша
І салоўку ў зелені густой.
Кожны, як умее, так і піша,
Кожны песняй дыхае сваёй.

21. 06. 2018 г.