Сеецца дожджык маленькi...

Юрий Боровицкий
***
Сеецца дожджык маленькі.
Птушкі шчабечуць: “Імжыць!”
Ягрусу куст на каленкі
Ціха прысеў і маўчыць.

Сеецца дождж невялічкі,
Хворы, нямоглы, сляпы.
Птушкі – здаецца, сястрычкі –
Селі спяваць на слупы.

Сеецца дожджык, як проса.
Просіць зямелька вады.
Вецце схіліла бяроза,
Голле схілілі сады.

23. 06. 2018 г.