Цярпенне

Алёна Папко
Вясна плакала, а я чакала,
Пакуль яе горкія слязінкі
Ператворацца ў салодкія глыткі
Бярозавіку.
У рэшце рэшт дачакалася!
І разам з тым прыдбала
Карысную якасць,
Якую без практыкі спасцігнуць
У жыцці
НЕМАГЧЫМА.

2018