Мой Хрыстос, да Цябе прыйшла

Надежда Петручук Филон
Переклад

Мой Хрыстос,да Цябе прыйшла,
Ты дазволь ля крыжа схіліцца.
Знаю, тут я нядаўна была,
Але трэба мне зноў памаліцца.
Я не буду нічога прасіць,
Можна, проста побач пабуду?
Памаўчу, знаеш Ты аба ўсім,
Як складана бывае людзям.
Абяцаю, не буду раптаць,
 проста слёз накапілася многа.
Я імкнуся сябе стрымаць,
І Цябе затрымліваць доўга.
І не буду нічога прасіць,
Можна, проста побач пабуду?
Памаўчу, знаеш Ты аба ўсім,
Як складана бывае людзям.
Паглядзі на мяне з крыжа,
Мне патрэбен Твой позірк зараз,
Вельмі моцна баліць душа,
Маё сэрца спакою просіць.
Ціха побач ячшэ пастаю,
Памалюся ў нямым маўчанні.
Ты даеш на душы цішыню,
Я люблю з Табою спатканні.