У Купальскую ноч

Анна Будзько
   верш на беларускай мове   

   У Купальскую ноч,
   каб шчаслівым
   быў лёс...
   Трэба
   папараць-кветку
   знайсці...
   Адшукай
   гэту кветку
   ля азёрнай
   вады...
   Хай  не здарыцца
   ўлетку
   ніякай бяды.
   Толькі ў летняй
   начы,
   быццам містыка...
   сон,
   будзе гэтая
   кветка цвісці...
   Дапаможа
   каханне яна
   зберагчы...
   каб упоруч
   ісці па жыцці...

   Купальская ноч з 6 на 7 ліпеня (июля)


иллюстрация из интернета     июль 2018