Стракочуць цвыркуны уначы...

Юрий Боровицкий
***
Стракочуць цвыркуны ўначы.
К сярэдзіне йдзе ліпень.
Паслухай цвыркуноў, маўчы,
Глядзі на флёксаў кіпень
І будзь удзячным за жыццё,
За летуценні дзён вандроўных
І – сёння ўжо – за забыццё
Ў краіне жудасна бязмоўных.

10. 07. 2018 г.