Пажаўцеюць хутка нівы,
Адцвітуць валошкі.
Дзень асенні, дзень тужлівы,
Дай святла мне трошкі!
Дай надзею, кроплю сонца,
Дождж такі панылы...
Шэрань гойдае бясконца
Клёнік, быццам крылы.
Пад дажджом сумуюць хаты,
Яблыні і слівы...
А вятрыска -- вінаваты,
Што такі шчаслівы.
12.07.2018.