Чырванець пачынае калiна...

Юрий Боровицкий
***
Чырванець пачынае каліна,
Наліваецца белы наліў,
Абсыпаецца долу маліна,
Гнецца вецце зялёнае сліў.

Сумаваць пачынаюць бярозы
І на росныя травы глядзяць.
А на лузе – радкамі – пакосы,
І буслы між пакосаў стаяць.

Адцвітае кароткае лета.
Можа, восень прадоўжыць палёт?
Ды навошта кажу я пра гэта,
Калі гэта бывае штогод…

20. 07. 2018 г.