Лета млее. Парыць. Дожджык будзе...

Юрий Боровицкий
***
Лета млее. Парыць. Дожджык будзе,
Будзе ліцца, сеяцца, імжэць.
Ці пачуцці новыя разбудзіць,
Ці старыя песні будзе пець?

Лета млее, сэрца замірае,
І дрыжыць, трапеча дожджык зноў.
І здаецца, пра мяне ён знае,
Пра маю дажджлівую любоў.

23. 07. 2018 г.