На поуднi месячык за хмарай...

Юрий Боровицкий
***
На поўдні месячык за хмарай –
Рукою хочацца дастаць.
Жыву, пяю, працую, мару,
Бо навучыўся дараваць.

Але стараюся абходзіць,
Каго ў душы не апраўдаць.
На поўдні месяц узыходзіць,
І ён умее дараваць

І дорыць нам пяшчоты ўсмешку
І срэбра чыстае святла
З журбой-тугой уперамешку,
Што колісь поўняю плыла.

23. 07. 2018 г.