У садочку яшчэ лiпень...

Юрий Боровицкий
***
У садочку яшчэ ліпень.
Ліпа адцвіла.
Яе кветак жоўты кіпень
Пах на паўсяла.

Ападае яе кіпень,
Ад дажджоў аслеп.
І сумуе мая ліпа…
Месяц вострыць серп.

Значыць, хутка прыйдзе жнівень.
Ліпа адцвіла…
І ляціць сярпом над нівай
Месяц, як страла…

24. 07. 2018 г., Радашковічы