Канчаецца сшытак... I гэты спалю...

Юрий Боровицкий
***
Канчаецца сшытак… І гэты – спалю.
Навошта пішу, калі талент – у іншых?
На неба гляджу я і поўню малю,
Нібыта яна – гэта мой Усявышні.

Ніяк зразумець аднаго не магу:
Чаму не пішу пра герояў Айчыны?
Канчаецца сшытак… З яго зберагу
Я некалькі вершаў пра маму, асіны,

Пра тое, як сёння я поўню малю,
Пра тое, што мне дыктаваў Усявышні.
Канчаецца сшытак… І гэты спалю…
І выкіну попел пад белыя вішні.

25. 07. 2018 г.