Iванаву цешчу хаваюць...

Юрий Боровицкий
***
“Іванаву цешчу хаваюць…”
Машына, а спераду – поп.
Старыя свой век дажываюць,
Жыцця дажынаючы сноп.

Услед за машынай – суседкі,
Хто кветкі нясе, хто – вянок:
“Дый самі старыя ўжо дзеткі,
Іван вунь вясной занямог.

А шчэ ж і каровак трымаюць…”
Машына, а спераду – поп.
“Іванаву цешчу хаваюць…” –
Сусед перахрышчвае лоб.

Старыя свой век дажываюць.
“Працуе, жыве чалавек…
Шчэ добра, калі ўспамінаюць,
А то й забываюць навек…”

27. 07. 2018 г.