Змей - с переводом

Мария Руслановна Шебанец
Ці змаўчу я? Ані! Ніколі!
Будзе здрада ў маўчанні тым.
Распірае мне грудзі поле,
Бег узгоркаў і сон лагчын.
Як маўчаць? Там змяёй зялёнай
Колцы, выгібы, дзіўны лад!
Той смарагдавы хвост свавольна
Абвівае ўвесь далягляд.

Калі праўда варожаць змеі,
Гэты лепшы з іх чарадзей:
У імгненне я вар'яцею
І не зводжу з яго вачэй.
О вялікі! Твой кліч магутны
Б'ецца ў сэрцы маім наўпрост –
І імчу я ў таксі маршрутным
Між палёў, дзе ляжыць твой хвост.

02.05.2018
Маршрутка Маладзечна-Мінск

Змей

Промолчать? Ни за что! Довольно!
Дух измены в молчанье том.
Распирает мне сердце поле,
Бег холмов и низины сон.
Как молчать? Там змеёй зелёной
Кольца, дивных изгибов ход!
Изумрудный хвост своевольно
Обвивает весь горизонт.

Если вправду ворожат змеи,
Сей – искуснейший чародей:
Я немедленно каменею
И с него не свожу очей.
О великий! Твой зов могутный
Бьётся в сердце моём до слёз –
И лечу я в такси маршрутном
Меж полей, где лежит твой хвост.

10.06.2018