Дожджык будзе! Хай бы лiуся...

Юрий Боровицкий
Сінестэзія
               
Дожджык будзе! Хай бы ліўся,
Рэкі поўніліся зноў!
Мілы дожджык, я стаміўся,
Файны дожджык, як любоў!
Сонца свеціць, гром грукоча,
Ляскаюць маланкі дзесь…
Сіні дзень напіцца хоча.
Дожджык, лі, каб уваскрэс!

05. 08. 2018 г.