Але ж каханне

Ирина Седина
Жыццё ўсё цяжэй, цяжэй.
Як быццам нехта сеў на плечы
І гне хрыбет, што час, ніжэй.
За што якое сыплюць здзечы?
Жаданне бегчы хоць куды,
Каб вочы выстудзіць і розум.
Глытаць павера, піць вады,
Пакуль не стане чутна “Досыць!”
Але ж каханее… Зноў блукаць,
Калі не вырвеш кроў з істоты.
Яно ў генах. Што чакаць?
Яго не стопчуць нават боты!
Калі з нябесаў, як страла,
Хвароба сэрца, ў імгненне
Майго кранулась чала.
І я не я – вось уяўленне!
Здаецца: мой  апошні шлях.
Яшчэ хвіліна – змоўкнуць крокі,
І нада мною белы сцяг
Развее вецер ва ўсе бокі…
Вось так! Калі няма надзей,
Калі пастаўлен крыж на веры
І жах ўсіх маіх падзей
Здаецца вынікова шэрым.

Але галоўная мараль:
З жыццем я скончу паспяхова.
А вось на шчасце, ці на жаль –
Паведае мне свет чарговы. 2016г.