Зазямленне

Николай Пасеев
Стаю я босым у разоры
Паважны, статны, бы здароў.
І не было, бадай, мне б гора.
Каб не кусанне камароў.

Каб не пякло занадта сонца
З праплешынаю галаву,
Каб не круціла так бясконца
Ці то нагу, ці то спіну.

Каб не злавалася шчэ жонка
Што пасля лазні ўчора піў,
А ідуча да дому, звонка
Ці то спяваў, ці галасіў.

Нарэшце мушу ўжо прызнацца
Чаму ў разору босы стаў:
Так маю звычку «зазямляцца»,
Каб зноў прыняць належны стан.