Завораживает

Максим Троянович
Зачароўвае

Мілае глупства рудавалосае
Толькі імкнуся цябе зразумець,
Поўняй у зеніце бязважнасць курносая
Верне ў зямное, каб крыўды не мець.

Праўда мядовая ці надакучыла,
Шчасце любіць не прыходзіць адно.
Жыць без кахання – суконнай анучаю,
Смагу натоліш – дарэшты пітно.

Зайдрасць у міласці – гэта спакуса.
Сонечны дзень ад расы да расы.
Да  паслухмянага сэрца тулюся
Ў вечар дзявочай мілай красы.

Былога шляхі, што ў роспачы сцежкі,
"Позна" ці "рана" – адна акалічнасць.
Мілае глупства – спакусай ўсмешкі,
Адно, што гадоў і шляхоў несутычнасць.