Плады зялёных ландышау...

Юрий Боровицкий
***
Плады зялёных ландышаў
Яшчэ не ўсе апалі.
А дні, як шэраг клавішаў,
Мелодыю сыгралі.

Мелодыю знаёмую
Сыгралі на раялі.
А ландышы зялёныя
На сцежачку апалі.

Аранжава-чырвоныя,
Бы кроў, на кветках кропелькі.
А мы яшчэ ўлюбёныя,
Як неба ў дожджык дробненькі.

А з неба дожджык дробненькі
Ўсё сеецца на ландышы.
Гараць і нікнуць кропелькі,
І дні бягуць, як клавішы…

25. 08. 2018 г.