Ноч паэзii

Станислав Шастак
Калі ноч ахіне сэрца мглістаю цішай,
Ясных зор дыяменты рассыпле  ў абшары,
Я ад слова чакаю, што сэрца ўскалыша
І адчыніць скарбонку, вітаюць  дзе мары.

Розум вершы пляце павуковай рукою
Павуцінак сусвет аздабляе ў каралі
Слоў, што цягнуць радкі мрояў-дум  за сабою
Аб падзеях былых, што нас колісь люлялі.
Паміж літараў тых  расцвітае надея,
Сэрцы нам саграе, як  ніхто не сумее.

Калі ж зорка Венера заззяе ўранні
І вясёлкай зайграе ў кроплях расы
На каралі надзей наніжу я жаданні
Хай ляцяць павуцінкаю ў шчасця часы!
Хай скарбонка начы беражэ нашы мроі!
Стукай сэрца далей, бо не вернеш былое!

Вдохновение здесь: Nocna chwilo tworzenia
Ma;gorzata Marcinkowska
: internet
w wariacjach z wierszem, do wiersza K. P.Tetmajera " godzina tworzenia"