Я застануся у памяцi тваёй

Алёна Папко
Я застануся ў памяці тваёй...
Вышэй нябёсы толькі і вясна.
Пялёстак вішні ляжа на далонь –
І горкая развеецца туга.

Пратопчуцца дзялянкі мурагоў,
І поўдзень зробіць вечаровы скок.
Вяртаюцца, пакуль жыве любоў,
Пакуль баліць апошні яе крок.

Пакуль гучыць між намі цішыня –
Нас не пазбавіць крылаў над зямлёй.
Ружовай стужкаю на схіле дня
Я застануся ў памяці тваёй...

2013