Роднаму краю

Алёна Папко
Як у шчасце, ў цябе апрануся
Родны мой – край гаючых крыніц.
Тваёй веры святое нап’юся,
Каб душой не счарцвець, не змылюся –
Ёсць збавенне ад злых навальніц.

Светлы мой… Беразовы, хваёвы,
Ясяльдзянскі, дзядоў маіх край.
Столькі думак яднае з табою,
Столькі мрояў дзіцячай парою!
Дасель песняй гудзе небакрай.

Ясяльдзянскі, дзядоў маіх край…

Запаветны. Пшанічны. Ласкавы.
Партызанскі. Ажынны. Лясны.
Йшчэ пякуць у грудзях тваіх раны,
Не ўсе сцежкі вайны параслі.
Спапяліць бы твой боль незямны…

Край Картузскі. Зарны. Верасны…

Тваіх сцежак таемныя ўзоры,
Маіх крокаў рамонкавы шлях.
Родны мой – гаварлівы, вясёлы,
Ні прад кім і нічым не скароны –
Родны край… Родны край…