На гары пад лесам у суседа...

Юрий Боровицкий
***
На гары пад лесам у суседа
Гучна брэша графаман-сабака.
Мо на месяц брэша? На паэта?
Ці сябе шкадуе небарака?

Спіць пад крэслам мой любімы коцік,
На сабаку не звяртае ўвагі.
А сабаку брэх яго – наркотык,
Каб дабіцца косткі і павагі.

28. 08. 2018 г.